Да 30-годдзя мінскай падземкі зробяць 600 тыс. жэтонаў новага ўзору. 100 тыс. з іх паступяць у продаж ужо ў чацвер, 5 чэрвеня.

Юбілейныя жэтоны адрозніваюцца ад звычайных малюнкам: на іх нанесеныя адлюстраванні адной з 8 станцый метро, уведзеных у строй у 1984 годзе. Колер і параметры засталіся ранейшымі.

Як распавялі ў метрапалітэне, была думка вырабіць партыю жэтонаў іншага колеру, але адмыслоўцы НДІ ЭВМ папярэдзілі, што ў гэтым выпадку давядзецца пераналаджваць электроніку турнікетаў. Справа ў тым, што малінавы колер — адна з 6 ступеняў абароны мінскіх жэтонаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?