Норман Мэйлер

Як стала вядома, амэрыканскага пісьменьніка ня стала 10 лістапада. Ён памёр у адной зь нью-ёрскіх больніц ад хваробы нырак. Норман Мэйлер пражыў 84 гады.

Норман Мэйлер — адзін з самых вядомых амэрыканскіх пісьменьнікаў, рэфарматар дакумэнтальнага раману, двойчы ляўрэат Пулітцэраўскай прэміі (1969, 1980), піша часопіс «ARCHE». У 1960—70-я ён распрацаваў новы журналісцкі стыль, перанёсшы раманную стылістыку і аўтабіяграфізм у рэпартажныя, камэнтарныя, публіцыстычныя тэксты. Ён нарадзіўся ў Нью-Джэрзі (1923), вырас у Брукліне, вучыўся ў Гарвардзкім унівэрсытэце (на авіяцыйнага інжынэра), пасьля ў Сарбоне, ваяваў на Ціхім акіяне ў часе другой сусьветнай. У 1949-м ён прачытаў «Капітал» і пасьля прызнаваўся, што гэта дапамагло яму стаць добрым пісьменьнікам.

Мэйлеравы раманы часта выклікалі спрэчкі з прычыны ягонага нанканфармісцкага стылю і непрымальнага для многіх погляду на амэрыканскі лад жыцьця. У 1960—70‑я ён працаваў палітычным камэнтатарам і эсэістам у мужчынскіх часопісах «Playboy», «Esquire», а таксама інтэлектуальных выданьнях, такіх, як «Commentary», «The New York Review of Books», сябрам выканкаму і прэзыдэнтам (1984—86) Амэрыканскага ПЭН‑Цэнтру. У 1969 годзе балятаваўся ў мэры Нью‑Ёрку ў якасьці незалежнага кандыдата.

Ён быў шэсьць разоў жанаты і мае дзявяцера дзяцей. У 1970‑я ён стаў мішэньню для фэміністак, у тым ліку і Кейт Мілет (гл. «Сэксуальная палітыка» ў «ARCHE‑Кабеты»). Ён аўтар сцэнару да фільму «Аднойчы ў Амэрыцы» (1984), біяграфіі Лі Харві Освальда «Казка Освальда» (1995).

Ягоны апошні раман «Эвангельле ад Сына» (1997) — гэта напісаная ад першай асобы справаздача пра жыцьцё не чужога нічому людзкаму Ісуса Хрыста.

Ягоная апошняя кніга — «The Spooky Art» (2003), зборнік артыкулаў пра літаратуру. Артыкул Мэйлера па-беларуску можна прачытаць тут

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0