Дзеючы прэзідэнт Сірыі Башар Асад атрымлівае перамогу на першых у гісторыі краіны прэзідэнцкіх выбарах, набіраючы 88,07% галасоў выбаршчыкаў.

 У сераду стала вядома, што яўка на выбарах 3 чэрвеня склала 73,4%. У галасаванні на выбарах прынялі ўдзел 11,6 млн чалавек з больш чым 15 млн грамадзян краіны, якія маюць права голасу.

Вынікі выбараў у Сірыі ўжо не прызнаюць ЗША і ЕС, якія заявілі аб нелегітымнасці галасавання. Расійскія назіральнікі парушэнняў падчас выбараў не выявілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?