Грузінская апазыцыя назвала імя свайго адзінага кандыдата на датэрміновых прэзыдэнцкіх выбарах.

Дэпутат ад Вакійскага раёну Тбілісі 43‑гадовы Леван Гачэчыладзэ быў уладальнікам віннай кампаніі GWS. Некалькі дзён таму на сустрэчы зь бізнэсоўцамі прэзыдэнт Саакашвілі заявіў, што Гачэчыладзэ зьяўляецца збанкрутаваным вытворцам віна, якому належыць выплаціць дзяржаве 2 млн лары.

Датэрміновыя выбары пройдуць у краіне 5 студзеня.

Грузия-Онлайн

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0