Сёньня ў Беларусь не ўпусьцілі мэнэджэра швэдзкага міжнароднага цэнтру Улафа Пальмэ Наташу Аляксееву. У аэрапорце «Менск‑2» ёй не паставілі дазвольны для ўезду штамп з той прычыны, што яна мае два пашпарты — швэдзкі і расейскі.

Наташа Аляксеева — даўні партнэр беларускіх сацыял‑дэмакратаў. Яна неаднаразова была ў нашай краіне і да сёньняшняга дня ніякіх праблем у Аляксеевай не ўзьнікала. У Менск яна ляцела па запрашэньни БСДП.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?