Падлеткаў, якія раніцай 1 чэрвеня самавольна пакінулі Крывіцкае дзяржаўнае спецыяльнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча №3 закрытага тыпу, размешчанае ў гарадскім пасёлку Крывічы Мядзельскага раёна, затрымалі ў Расіі.

Увечары 4 чэрвеня паблізу чыгуначнай станцыі г.п. Рудня Смаленскай вобласці былі затрыманыя Аляксей Ніцманіс, Аляксандр Флярко, Давід Багданаў і Рыгор Дайко.

Яшчэ трох падлеткаў (Арцёма Кейзерава, Захара Васілеўскага і Дзмітрыя Кавалёва) затрымалі ў ноч з 4 на 5 чэрвеня на чыгуначным вакзале ў Смаленску.

Ігар Цалінск быў затрыманы ў адным з месцаў яго магчымага з'яўлення ў Люберцах Маскоўскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?