Крымінальная справа распачата 4 чэрвеня ў дачыненні да 35-гадовай непрацуючай жыхаркі Гродна, якая некалькі дзён таму ў нецвярозым стане неправамерна завалодала транспартным сродкам і ўчыніла на ім ДТЗ.

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, днём 1 чэрвеня жанчына была ў інтэрнаце ў сяброўкі, узяла ключы ад яе «Таёты», каб паслухаць у машыне музыку. Калі спусцілася ў двор, вырашыла, што аўтамабіль прыпаркаваны няроўна. Не маючы права кіравання, вырашыла яго пераставіць. Як толькі завяла рухавік, «Таёта» пакацілася наперад і наскочыла на грузавы «ГАЗ».

За такое злачынства прадугледжана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на два-пяць гадоў ці пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?