Сёлета на гэтыя мэты было закуплена абсталяваньня на суму 1 млрд. 700 млн. руб.

Пра гэта паведаміў намесьнік міністра інфармацыі Ігар Лапцёнак.

У адпаведнасьці з Комплекснай праграмай па падтрымцы дзяржаўных пэрыядычных друкаваных выданьняў на 2005‑2008 гг. для паліграфічных прадпрыемстваў набылі адмысловае абсталяваньне. Гэта дазволіць друкаваць неабходныя наклады пэрыядычных абласных і раённых выданьняў. Сёлета закупілі абсталяваньня на суму 1 млрд. 700 млн. руб. На Віцебскай абласной тыпаграфіі і гомельскім камунальным прадпрыемстве «Сож» завяршаецца яго ўсталяваньне. Гэтым самым забясьпечыцца магчымасьць выхаду ўсіх беларускіх «раёнак» у колеры.

Аднак канчатковы выбар будзе залежыць ад мясцовых уладаў. Першапачаткова выдаткі на выпуск газэтаў у колеры вырастуць. Разам з тым, на думку намесьніка міністра, каляровае выданьне будзе больш прывабным для падпісчыкаў і рэклямадаўцаў, паведамляе БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0