3 чэрвеня ў цягніку «Днепрапятроўск—Санкт-Пецярбург» п'яны 50-гадовы жыхар Гомеля, які ехаў на заробкі ў Санкт-Пецярбург, напаў з нажом на двух украінцаў.

Пасля пасадкі ў цягнік мужчына выпіў бутэльку гарэлкі, пазнаёміўся з двума грамадзянамі Украіны і сеў з імі гуляць у карты. Аднак гульня не заладзілася — беларусу здалося, што ўкраінцы падміргваюць адзін аднаму і жульнічаюць.

Пры пад'ездзе цягніка да Віцебска, каля 20:00, гамяльчанін вырашыў «навучыць» сваіх партнёраў правілам сумленнай гульні і накінуўся на іх з нажом. У выніку адзін з украінцаў, 27-гадовы мужчына, атрымаў нажавое раненне.

Як распавёў начальнік лінейнага пункта Віцебскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце Вячаслаў Стахоўскі, дэбашыр быў затрыманы ў Віцебску супрацоўнікамі АУСТ. Пацярпелага таксама давялося зняць з цягніка для аказання медыцынскай дапамогі.

Супраць гамяльчаніна ўзбуджаная крымінальная справа па частцы 3 артыкула 339 КК (асабліва злоснае хуліганства, караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў). Цікава, што ў гульні, якая выклікала канфлікт, нават не было грашовых ставак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?