У Данецкай вобласці тэрарысты напалі на пункт пропуску, адзін з аўтамабіляў уварваўся з расійскага боку.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржпамежслужбы.

У 15.15 у раёне пункт пропуску «Марыніўка», што на ўчастку адказнасці аддзела памежнай службы «Дмітраўка» памежнікі адсачылі назапашванне БТР, 4 КамАЗаў, абсталяваных буйнакалібернымі кулямётамі «Уцёс», 3 мікрааўтобусаў з тэрарыстамі і 4 легкавых аўтамабіляў.

За 1 кіламетр ад пункта пропуску калона разгарнулася ў баявы парадак.

У 16.05 пачалася атака на пункт пропуску.

Асабовы склад пагранічнага ведамства прыняў бой.

Па стане на 16.50 падбіты адзін КамАЗ, знішчаны буйнакаліберны кулямёт. Паінфармаваныя ўсе ўзаемадзейныя сілы і падраздзяленні.

Да пункта пропуску рушыў аб'яднаны атрад Дзяржпамежслужбы і Узброеных сіл Украіны.

Па стане на 18.30 бой паміж памежнікамі і тэрарыстамі ў пункце пропуску «Марыніўка» ў Данецкай вобласці ўсё яшчэ працягваўся.

Авіяцыя Узброеных сіл Украіны двойчы нанесла агнявы ўдар па пазіцыях тых, хто нападаў. З іх боку ёсць страты. Параненыя 3 памежнікі.

Паблізу пункта пропуску гарыць трава.

Па стане на 20.00 да памежнікаў, што абараняюцца ў пункце пропуску «Марыніўка», прыйшла наземная падтрымка ад зводнага атрада Дзяржпамежслужбы і Узброеных сіл Украіны.

Супрацьстаянне працягваецца. З боку пагранічнага ведамства 5 параненых. Ім аказана медыцынская дапамога, аднак усе выказалі жаданне працягваць бой.

Частка тэрарыстаў, якія атакавалі пункт пропуску «Марыніўка» з нейтральнай паласы з боку Расійскай Федэрацыі, пасля нападаў авіяцыі і сілавога ўзмацнення памежнікаў збегла на тэрыторыю Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?