МЗС РФ не можа растлумачыць, чаму экс-прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч да гэтага часу знаходзіцца на тэрыторыі РФ, парушаючы норму закона аб знаходжанні іншаземцаў.

Пра гэта сказаў афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Аляксандр Лукашэвіч у чацвер на брыфінгу ў Маскве.

«Наконт Віктара Фёдаравіча Януковіча — тут мне цяжка даваць нейкія каментары, паколькі чалавек у свой час звярнуўся з просьбай аб забеспячэнні яго асабістай бяспекі, і такія гарантыі і магчымасці былі прадастаўлены», — сказаў ён.

«Што тычыцца трохмесячнага тэрміну, я павінен зверыцца з нашымі экспертамі па заканадаўстве і ўдакладніць. Напэўна, мы дадаткова зможам вас праінфармаваць на гэты конт», — сказаў Лукашэвіч.

Нагадаем, паводле расійскага заканадаўства, замежнікі могуць знаходзіцца на тэрыторыі РФ не больш за 90 дзён на працягу паўгода.

Януковіч бег з рэзідэнцыі «Міжгор'е» пад Кіевам 21 лютага, потым хаваўся на ўсходзе краіны і ў Крыме, а 28 лютага даў першую прэс-канферэнцыю ў расійскім Растове-на-Доне.

З часу яго прыезду ў РФ прайшлі ўжо 91 суткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?