В.а. прэзідэнта Аляксандр Турчынаў заяўляе, што Украіна не будзе весці перамоваў з тэрарыстамі, а Ігару Безлеру не пазбегнуць пакарання.

Так Турчынаў пракаментаваў відэа, на якім Безлер шантажаваў украінскую ўладу, пагражаючы забіць палонных.

«Грамадзянін Расійскай Федэрацыі Ігар Безлер па мянушцы «Бес» з'яўляецца злачынцам і забойцам, таму ён павінен быць пакараны як згодна з украінскім, так і міжнародным правам», — сказаў Турчынаў

Ён падкрэсліў, што Безлеру «не ўдасца пазбегнуць гэтага пакарання».

Кіраўнік парламента дадаў, што ўлада не вядзе перамоваў з забойцамі і тэрарыстамі.

«Адказнасць за крывавыя злачынствы грамадзяніна Расійскай Федэрацыі Безлера таксама ляжыць на палітычным кіраўніцтве Расіі, якое працягвае узбройваць і падтрымліваць крывавы тэрор на ўсходзе Украіны», — падкрэсліў Турчынаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?