Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін сустрэўся з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Дэвідам Кэмеранам у Францыі.

Сустрэча пачалася без традыцыйнага поціску рук.

AP

AP

Першая сустрэча Пуціна і Кэмерана за апошнія некалькі месяцаў праходзіць у павільёне для афіцыйных асоб і дэлегацый парыжскага аэрапорта імя Шарля дэ Голя.

Перамовы з Кэмеранам — першыя з серыі сустрэч Пуціна з еўрапейскімі лідэрамі, якія напярэдадні ў Бруселі на саміце G7 ўзгаднілі агульную пазіцыю ў дачыненні да Расіі.

Як паведаміў раней у чацвер брытанскі прэм'ер, ён мае намер заявіць пра шэраг умоў, неабходных для нармалізацыі адносін з РФ, у тым ліку настаяць на прызнанні Пятра Парашэнкі абраным прэзідэнтам Украіны і на спыненні падтрымкі тэрарыстаў на ўсходзе краіны.

Пазней у чацвер Пуцін сустрэнецца з прэзідэнтам Францыі Франсуа Аландам, на пятніцу запланавана двухбаковая сустрэча з канцлерам Германіі Ангелай Меркель.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?