Як паведаміла прэс-сакратар Вярхоўнага суда Юлія Ляскова, прысуд быў вынесены 6 чэрвеня. Былы начальнік мабільнай памежнай заставы Гураў прызнаны вінаватым у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула нанясенне шкоды дзяржаўным інтарэсам. Таксама ён вінаваты ў парушэнні грамадскага парадку з пагрозай гвалтам і зброяй. За гэта яго адправяць на 3 гады ў калонію з пазбаўленнем права на такі ж тэрмін займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў і выкананнем функцый прадстаўніка ўлады.

Іншы былы супрацоўнік заставы Рамановіч прызнаны вінаватым у парушэнні грамадскага парадку, што суправаджалася пагрозай гвалтам і зброяй. Ён адправіцца на 5 гадоў у калонію адкрытага тыпу – так званая хімія.

Нагадаем, памежнікі справакавалі канфлікт у кавярні ў вёсцы Мілашавічы Лельчыцкага раёна ў лістападзе 2013. П’яныя вайскоўцы сядзелі ў кампаніі з непаўналетнімі школьніцамі, на што ім зрабілі заўвагу. Мужчыны раззлаваліся і выклікалі падмогу з заставы: прыехалі памежнікі са зброяй. Затым Гураў і Рамановіч схапілі аўтаматы і вярнуліся ў кавярню. Каб іх уціхамірыць, давялося выклікаць міліцыю.

Між іншым, Рамановіч у той дзень адзначаў нараджэнне дзіцяці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?