Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і канцлер Нямеччыны Ангела Меркель абмеркавалі пошукі кампрамісаў ва ўкраінскім урэгуляванні на сустрэчы ў Давіле ў пятніцу, паведамляе ІТАР-ТАСС.

«Гутарка ў асноўным ішла ў рэчышчы пошукаў развязак і кампрамісаў, а не з пункту гледжання рознагалоссяў», - распавёў памочнік кіраўніка расейскай дзяржавы Юрый Ушакоў, які прысутнічаў на гэтай сустрэчы.

Са свайго боку, прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў удакладніў, што лідары прысвяцілі сітуацыі ва Украіне ўсю сваю гадзінную гутарку. «Пуцін і Меркель цалкам сканцэнтраваліся на ўкраінскіх справах, на пошуках краінскага ўрэгулявання», - падкрэсліў ён.

Адказваючы на пытанне карэспандэнта, ці размаўлялі лідары пра рознагалоссі ў падыходах паміж Масквой і Берлінам па Украіне, Пяскоў сказаў: «Менавіта гэтаму і была прысвечана размова».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?