Супрацоўнікі аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі (АНіСГЛ) Заводскага РУУС сталіцы пры сілавой падтрымцы байцоў спецпадраздзялення МУС Беларусі «Алмаз» пры правядзенні шэрагу спецмерапрыемстваў па падазрэнні ў захоўванні і распаўсюдзе курыльных сумесяў былі затрыманыя чацвёра грамадзян.

Аператыўнікамі АНіСГЛ Заводскага РУУС Мінска быў затрыманы 20-гадовы мінчук, які распаўсюджваў курыльныя сумесі. Як стала вядома, малады чалавек дробнымі партыямі набываў «міксы», пасля чаго перапрадаваў (у асноўным — сваім знаёмым), а таксама ўжываў сам. Дарэчы, маці затрыманага таксама раней была судзімая за незаконны абарот наркотыкаў.

Падчас далейшых аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў было ўстаноўлена, што курыльныя сумесі вышэйазначанай асобе збываў 22-гадовы мінчук, які пазней таксама быў затрыманы каля адной з навучальных устаноў на тэрыторыі Заводскага раёна сталіцы разам з двума знаёмымі. Пры асабістым вобшуку ў маладых людзей было знойдзена і канфіскавана некалькі скруткаў з курыльнымі сумесямі.

Дзеянням затрыманых даецца прававая ацэнка.

X

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?