Як стала вядома БелаПАН, дыпламат пакіне Беларусь у канцы чэрвеня. Імя новага кіраўніка амерыканскай дыпмісіі пакуль не называецца.

Ітан Голдрыч быў прызначаны часовым павераным у справах ЗША ў Беларусі летам 2012 года. Да прызначэння ў Мінск ён займаў пасаду дырэктара ўпраўлення па справах Каўказа і рэгіянальных канфліктаў бюро па еўрапейскіх і еўразійскіх справах Дзярждэпартамента.

Нагадаем, пасаду амбасадара ЗША ў Беларусі застаецца вакантнай з сакавіка 2008 года, пасля дыпламатычнага канфлікту паміж Мінскам і Вашынгтонам. Падставай для канфлікту сталі санкцыі ЗША ў дачыненні да канцэрна «Белнафтахім», уведзеныя ў сувязі з парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі. Неўзабаве пасля гэтага амбасадар Беларусі ў ЗША Міхаіл Хвастоў быў адкліканы з Вашынгтона для кансультацый, а Мінск па патрабаванні беларускага боку пакінула пасол Карэн Сцюарт. Колькасць амерыканскіх дыпламатаў у Мінску па патрабаванні беларускага боку была скарочана з 35 да пяці супрацоўнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?