6 чэрвеня ў Нармандыі адзначылі 70-я ўгодкі высадкі дэсанту саюзнікаў, што дало пачатак хуткаму вызваленню Еўропы ад нацызму. У Нармандыю з'ехаліся кіраўнікі дзяржаваў, але сапраўднымі героямі сённяшніх урачыстасцяў былі ўдзельнікі падзеяў 1944 г. Паведамляецца, што ў Брытаніі 89-гадовы ветэран нават збег з дома састарэлых і прабіраўся на ўрачыстасці ў Нармандыю.