Следчым камітэтам распачата крымінальная справа ў дачыненні да рэктара дзяржаўнай установы адукацыі «Інстытут культуры Беларусі» (Інбелкульт). Кіраўнік установы падазраецца ў атрыманні хабару, паведаміла ў сваім фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Устаноўлена, што рэктар інстытута, маючы намер на атрыманне для сябе матэрыяльных каштоўнасцяў, атрымаў хабар у памеры 2000 даляраў ЗША за спрыяльнае рашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю.

Крымінальная справа заведена на падставе матэрыялаў, прадстаўленых УБЭП ГУУС Мінгарвыканкама, супрацоўнікі якога затрымалі падазраванага ў момант атрымання хабару.

Дзеянні службовай асобы кваліфікаваныя па ч. 1 арт. 430 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, з ім працуюць следчыя.

Падрабязнасці затрымання будуць паведамленыя дадаткова.

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Інстытут культуры Беларусі» створаны ў 2010 г., з'яўляецца ўстановай дадатковай адукацыі дарослых, якая забяспечвае павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку кадраў у сферы культуры. Інбелкульт з'яўляецца правапераемнікам установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны інстытут праблем культуры» (БелДІПК), які пачаў сваю дзейнасць у 1991 г. 

На сайце Інбелкульта рэктарам называецца Канстанцін Рамішэўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0