Расія хоча прадухіліць негатыўны для сябе сцэнар дэмакратызацыі Украіны, што ў Маскве лічаць пагрозай для існавання цяперашняй сістэмы ўлады РФ.

Пра гэта падчас форуму ва Вроцлаве Wroclaw Global Forum заявіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.

«Пуцін лічыць гэта (дэмакратызацыю Украіны) пагрозай для асноў сваёй улады ў Расіі. Калі Украіна стане еўрапейскай і будзе мець канкурэнтную эканоміку, то гэта будзе небяспечны прэцэдэнт для саміх расейцаў, паколькі яны тады могуць прызнаць, што гэтая сістэма з'яўляецца лепшай за тую, у якой яны жывуць, — падкрэсліў Сікорскі.

Паводле яго слоў, падзеі ва Украіне «завяршаюць пэўную эпоху».

«Прэзідэнт Пуцін ўспрымае Захад як бок, які хоча забраць частку тэрыторыі Расіі. Аднак мы стаім на абаронных пазіцыях, абараняем міжнароднае права і непарушнасць межаў», — падкрэсліў кіраўнік польскай дыпламатыі.

Польскі міністр заўважыў, што ў некаторых еўрапейскіх краінах існуе памылковае бачанне адносна магчымасці пераканання прэзідэнта РФ Пуціна ў карысці для Расіі ад асацыяцыі Кіева з Бруселем.

«На маю думку, Расія выступае супраць Пагаднення аб асацыяцыі не таму, што не разумее яго, а наадварот, што вельмі добра яго разумее. Пуцін ведае, што пасля яго падпісання Украіна замест таго, каб быць часткай расійскага права, стане часткай еўрапейскага права», — падкрэсліў кіраўнік МЗС РП.

Па яго перакананні, Пуцін прымусіў краіны Захаду выбіраць: ці яны хочуць бачыць ва Украіне еўрапейскую дэмакратыю або алігархічную мадэль накшталт Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?