Прадстаўнікі Расіі, Украіны і Еўрапейскага саюза правядуць чарговыя перамовы па пастаўках газу Кіеву і аплаце ўкраінскімі ўладамі доўгу за газ 9 чэрвеня.

Пра гэта ў нядзелю, 8 чэрвеня, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на Міністэрства энергетыкі Расіі.

«Плануецца, што чарговыя трохбаковыя перамовы адбудуцца заўтра ўвечары ў Брусэлі», —паведамілі ў прэс-службе расійскага ведамства.

Раней «Газпром» па просьбе Украіны перанёс дату ўвядзення перадаплаты за пастаўкі газу на адзін дзень — да 10 чэрвеня. Рашэнне было прынята пасля сустрэчы кіраўнікоў «Газпрома» і «Нафтагаза» у Берліне. Перанос зроблены з-за таго, што 9 чэрвеня на Украіне з'яўляецца выхадным днём. Раней «Газпром» ссунуў тэрміны пераводы Кіева на авансавыя плацяжы за газ з 3 на 9 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?