У Магілёве зьявілася на сьвет 370‑тысячная жыхарка гораду — дачка Натальлі й Уладзімера Гаўрылавых, Вераніка.
Паводле рашэньня гарвыканкаму, бацькі атрымаюць падарунак у памеры 1000 базавых велічынь, альбо 31 мільёну рублёў. Акрамя таго, ад удзельнікаў міжнароднага фэстывалю «Сьвет мёду й здароўя», які праходзіць гэтымі днямі ў Магілёве, ім будзе ўручана 100‑кіляграмовая бочка мёду.
Плянуецца, што ў гарадзкім ЗАГСе 15 лістапада з нагоды нараджэньня юбілейнага жыхара Магілёва пройдзе урачыстае мерапрыемства з удзелам кіраўніцтва й грамадзкасьці абласнога цэнтру.