Вікторыя Азаранка ўпершыню за апошнія тры гады пакінула пяцёрку наймацнейшых тэнісістак свету. У новым рэйтынгу WTA, апублікаваным 9 чэрвеня, яна займае восьмае месца, апусціўшыся на тры радкі.

Сёй-той называў прычынай пагаршэння вынікаў Вікторыі ўжог былы раман са спеваком Рэдфу

Сёй-той называў прычынай пагаршэння вынікаў Вікторыі ўжог былы раман са спеваком Рэдфу

У топ-5 беларуская спартсменка бесперапынна знаходзілася з 11 красавіка 2011 г., а ў топ-8 — з 21 сакавіка таго ж года.

Азаранка працягвае аднаўляцца пасля траўмы і ў спаборніцтвах не ўдзельнічае, што і стала прычынай пагаршэння рэйтынгу. Чакаецца, што тэнісістка выступіць на Адкрытым чэмпіянаце Англіі (Уімблдон) у канцы чэрвеня, паведамляе БелаПАН

Першае месца працягвае займаць Серэна Уільямс (9 660 балаў), затым — Лі На (7 450), Сімона Халеп (6 435), Агнешка Радванская (5 990), Марыя Шарапава (4 741), Петра Квітава (4 570), Елена Янкавіч (3 995). 

У Азаранкі 3 841 бал, і ёй наступае на пяткі Ангеліка Кербер з Германіі (3 830), замыкае дзясятку Дамініка Цыбулкава са Славакіі (3 735).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0