Прэзідэнт Сірыі Башар Асад абвясціў пра ўсеагульную амністыю, паведамляе Agence France-Presse.

Reuters.com

Reuters.com

Пасля перамогі на прэзідэнцкіх выбарах, якія прайшлі ў краіне 3 чэрвеня, кіраўнік дзяржавы ўжо распарадзіўся выпусціць на свабоду 320 зняволеных з Цэнтральнай турмы ў Алепа.

Паводле звестак праваабарончай арганізацыі Syrian Observatory for Human Rights, яшчэ 480 чалавек выпусцяць з турмы «Адра» ў правінцыі Дамаск.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?