Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка прагназуе, што ў бліжэйшыя пяць гадоў тавараабарот паміж Украінай і Беларуссю можа вырасці да $15 млрд. Пра гэта ён сказаў пасля інаўгурацыі 5-га прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі ў суботу.

БелТА

БелТА

«У нас быў тавараабарот больш за 7 млрд і я думаю, што 15 мы можам атрымаць у бліжэйшую пяцігодку, асабліва ў бягучай сітуацыі. Cпіс сфер нашага ўзаемадзеяння вельмі разнастайны і ахоплівае тыя галіны, у якіх нашы краіны могуць быць карысныя адзін аднаму», — адзначыў Лукашэнка

Ён адзначыў, што гаворка можа ісці і пра ваенна-тэхнічнае партнёрстве паміж дзяржавамі.

«Мы сёння з Турчынавым размаўлялі — у вас з'явіліся вельмі добрыя БТРы. Нават тут у нас цікавасць.

З Пятром Парашэнкам … Мы яшчэ не абмяркоўвалі гэтае пытанне па супрацоўніцтве, а з Турчынавым казалі досыць падрабязна. І галоўнае, што ў гэты час, пры ўсёй той блытаніне, калі ва Украіне, увогуле няма з кім размаўляць, тавараабарот паміж нашымі краінамі знізіўся ўсяго на 3%», — дадаў кіраўнік Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?