Урад Сербіі не прымаў ніякіх рашэнняў па будаўніцтве газаправода «Паўднёвы паток».
Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр краіны Аляксандр Вучыч, перадае ІТАР-ТАСС. Раней паведамлялася, што Бялград вымушаны прыпыніць працы па «Паўднёвым патоку» у сувязі з тым, што будаўніцтва затармазілася ў суседняй Балгарыі.
Аб прыпыненні заяўлялі віцэ-прэм'ер сербскага ўрада Зарана Міхайлавіч, а таксама міністр энергетыкі краіны Аляксандр Анціч. Па іх словах, Сербія павінна спачатку дачакацца ўзгаднення ўсіх спрэчных пытанняў па газаправодзе паміж ЕС, Расіяй і Балгарыяй.