У Беларусі паляць 95% хворых на алькагалізм, паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі 12 лістапада ў Менску галоўны нарколяг Міністэрства аховы здароўя Уладзімер Максімчук. Усяго ў краіне стала паляць 60% мужчын і 20% жанчын, а колькасьць тых, хто паліць час ад часу, яшчэ большая.
За апошнія 10 гадоў у Беларусі захварэлі на рак 338 тысяч чалавек, зь іх 101 тысяча курцоў. Мэдыкі канстатуюць павелічэньне сьмяротнасьці ад раку сярод жанчын-курцоў.