Беларусь з 7 чэрвеня ўвяла часовыя абмежаванні на ўвоз мяса з грэчаскага рэгіёна Пелапанэс, паведамілі ў дэпартаменце ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Такія меры прыняты ў сувязі з выпадкам захворвання на катаральную ліхаманку авечак, зарэгістраваным ва ўспрымальных відаў жывёл. Часовыя абмежаванні ўводзяцца на ўвоз племянной, карыстальнай, забойнай буйной рагатай жывёлы, дробнай рагатай жывёлы, спермы і эмбрыёнаў названых відаў жывёл. Забаронена з 7 чэрвеня ўвозіць дзікіх, заапаркавых, цыркавых жывёл, якія адносяцца да ўспрымальных да катаральнай ліхаманкі авечак відаў, а таксама мяса дзікіх буйных і дробных жвачных парнакапытных, вярблюдаў і іншых прадстаўнікоў сямейства вярблюджых (лама, альпака, вікунья), мяса і іншую мясную харчовую сыравіну.
Адначасова адмяняюцца ўсе выдадзеныя раней дазволы на ўвоз у Беларусь з грэчаскага рэгіёна Пелапанэс гэтых тавараў.