Размяшчэнне дадатковых баявых сіл зблізку расейскіх межаў прамым чынам парушае Асноватворны акт аб узаемных адносінах паміж Расіяй і НАТА.

Пра гэта сёння заявіў першы намеснік міністра замежных спраў РФ Уладзімір Цітоў.

«Мы не можам заставацца абыякавымі да мілітарызацыі дзяржаў вакол нас і будзем вымушаныя прымаць усе неабходныя палітычныя і ваенна-тэхнічныя меры, каб надзейна забяспечыць нашу бяспеку», — падкрэсліў ён.

Па словах Цітова, украінскі канфлікт прадэманстраваў крызіс сістэмы еўраатлантычнай бяспекі, і нарошчванне прысутнасці НАТА ля расійскіх межаў толькі ўзмацняе напружанасць «у і без таго няпростай сітуацыі».

«НАТА, хутчэй, стварае праблемы, чым дапамагае іх вырашаць», — сказаў чыноўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?