Злосны і хрыплы ад абурэньня голас чуецца ў трубцы. Звоніць намесьніца дэкана па ідэалёгіі. «Тэрмінова да мяне»…

Як аказалася, звоніць ад чацьвярга. Хто б мог падумаць, за адкрыцьцё выставы «Славутыя асобы» і сустрэчу з Арловым… Сама Ганна Віктараўна была на сустрэчы. Актыўна ўдзельнічала, задавала пытаньні пісьменьніку. Арлоў, разьняволены, расказваў пра жыцьцё. Пра савецкія часы. На завяршэньне падараваў бібліятэцы сваю кніжку — «Імёны свабоды». Гэта й разьюшыла адміністрацыю. Напэўна, гэты ход Арлова ня ўпісваўся ў дзяржаўную ідэалёгію…

Мне і Асі было прад’яўлена абвінавачваньне. Нам інкрымінавалася падстава. Маўляў, мы не падалі сцэнар на правядзеньне сустрэчы з Арловым. Тым самым падставілі кіраўніцтва. Як у тым фільме (Урок беларускай мовы), «на всё надо разрешение»… я назваў гэта фармальнасьцю і папрсіў нас на першы раз прабачыць. Кіраўніцтва не зразумела кампрамісу, і сказала, што расчаравалася ў нас. Вахвахвах.

Будучы студэнтам яшчэ першагу курсу, я паспрабаваў ажывіць на факультэце беларускасьць. Мне на словах былі дадзеныя ўсе карты ў рукі. Маўляў, што там у сваіх бнфах робіш, рабі на факультэце. Калі мы пачалі рабіць нешта на факультэце, нам не сказалі, але далі зразумець: «Дзеткі дарагія, а пайшлі б вы сваімі ініцыятывамі ў лес…»

Цяпер я ім ня веру. Іх словы разыходзяцца са справамі.

koziel

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0