Паказ знакамітага амерыканскага фільма ў беларускай агучцы адбудзецца 12 чэрвеня (чацвер) а 19 гадзіне, у бізнэс-цэнтры IMAGURU (Фабрыцууса, 4, пяць хвілін ад метро «Інстытут Культуры».

Знакаміты погляд на Амерыку вачамі Форэста Гампа адлюстроўвае біблійны прынцып «Будзьце як дзеці» (Мацвея, 18)

У цэнтры дзеяння фільма 1994 г. знаходзіцца галоўны герой — Форэст Гамп (сугучна з анг. forest gump, то бок «дурачок з лесу») з выдуманага горада Грынбоу, штат Алабама. Сюжэт пачынаецца дзяцінствам героя і скончваецца тым, як ён адпраўляе ў школу свайго сына. Па ходзе фільма Форэст прымае ўдзел у важнейшых падзеях амерыканскай гісторыі другой паловы ХХ ст.

Ролі агучвалі: Павал Харланчук, Алесь Малчанаў, Ганна Хітрык

Кошт квіткоў:

35 тысяч — дарослым.
30 — студэнтам.
20 — дзецям.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?