«Народны мэр» Славянска Вячаслаў Панамароў арыштаваны і адхілены ад пасады, перадае ІТАР-ТАСС.

Старшыня «прэзідыума вярхоўнага савета» самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» Дзяніс Пушылін заявіў, што ў цяперашні час «не можа ні пацвердзіць, ні абвергнуць гэтую інфармацыю».

Тым часам мабільны тэлефон самога Панамарова недаступны.

Прэс-служба ДНР сцвярджае, што арыштаванага ўтрымліваюць у сутарэннях будынку СБУ ў Славянску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?