Былы спікер парламента Ізраіля Рэўвен Рыўлін абраны 10-м прэзідэнтам Ізраіля.

haaretz.com

haaretz.com

На гэтай пасадзе Рыўлін зменіць лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, ураджэнца Беларусі Шымона Перэса, у якога заканчваецца ў ліпені сямігадовы тэрмін праўлення.

Як сведчаць вынікі галасавання дэпутатаў Кнесэту, у другім туры галасавання 74-гадовага Рыўліна, які прадстаўляе кіруючую партыю «Лікуд», падтрымалі 63 з 119 прысутных парламентарыяў.

Рыўлін належыць да шматлікага сямейства, якое прэтэндуе на тое, каб Кніга рэкордаў Гінеса прызнала яго самым шматлікім у свеце кланам.

Поўны гонару за карані сваёй сям'і, Рэўвен Рыўлін кажа, як важна ведаць гісторыю свайго роду: «Я належу да сямейства Рыўлін як па матчынай, так і па бацькавай лініях. Яны даводзяцца адзін аднаму сяміюраднымі братам і сястрой. Мой бацька — нашчадак Віленскага Гаона і мітнагдзім (праціўнікаў хасідызму), а маці — нашчадак стрыечнага брата Гаона, які, паводле падання, яго і аддаў». Іх сямейны дэвіз: «Сказана, што ў людзей, якія не ведаюць свайго мінулага, няма будучыні. Мінулае нашай сям'і проста здзіўляе, і ёсць надзея на тое, што будучыня не расчаруе нас».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?