На гэтым тыдні Аляксандр Лукашэнка наведае Сербію. Пра гэта заявіў прэзідэнт Сербіі Таміслаў Нікаліч у інтэрв'ю дзяржаўнаму тэлеканалу RTS.
Нікаліч мяркуе, што ў выніку візіту беларускага прэзідэнта эканамічнае супрацоўніцтва дзвюх краін атрымае новае развіццё.
Таміслаў Нікаліч наведаў Беларусь з двухдзённым візітам у сакавіку 2013 года.
Напярэдадні Лукашэнка даў інтэрв'ю вядучым СМІ Сербіі.
7 чэрвеня партал «О Сербии по-русски» паведаміў, што Аляксандр Лукашэнка наведае з візітам Бялград 11 чэрвеня.