Кіраўнік данецкіх тэрарыстаў Ігар Гіркін («Стралок»), які аддаў загад арыштаваць Вячаслава Панамарова, распавёў, чым яго не задаволіў «мэр» славянска.

«Так званы «народны мэр» Панамароў зняты з пасады за вядзенне дзейнасці, несумяшчальнай з мэтамі і задачамі грамадзянскай адміністрацыі. Большага пакуль сказаць не магу», — заявіў ён.

Як паведамляе Укрінфарм, у аўторак раніцай «Стралок» асабіста даў загад арыштаваць Панамарова. На яго месца быў прызначаны былы КГБіст Уладзімір Паўленка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0