14 чэрвеня ў мястэчку Ружаны пройдзе свята «Ружанская брама»

Праграма свята:

Плошча г.п.Ружаны

12.00-15.00 — свята «Мая Ружанская зямліца»:

-выступленні творчых калектываў;
-закрыццё пленэра разьбяроў манументальнай скульптуры.

Сельвыканкам

15.00-17.00 —прэзентацыя электроннага рэсурсу «Віртуальная рэканструкцыя спадчыны Юзафа Крашэўскага».

Ружанскі палац

12.00-21.00 — экскурсіі для турыстычных груп і наведвальнікаў свята па эскпазіцыі музея.

15.00-19.00 — «Святочныя забавы» на дзіцячай гульнявай пляцоўцы (атракцыёны, гульнявыя праграмы з удзелам культарганізатараў Брэсцкай вобласці).

15.00-22.00 — выстава-продаж вырабаў майстроў народнай творчасці Брэсцкай вобласці.

16.00-19.00 — «Сустрэча сяброў». Выступленні творчых калектываў раёна і гасцей свята.

18.00-19.00 — выступленні гасцявых аматарскіх калектываў Гродзенскай вобласці.

19.00-23.00 — святочны канцэрт «Мелодыі лета ў замку» (афіцыйная частка; фрагмент спектакля А.Дударава «Чорная пані Нясвіжа» Палескага драматычнага тэатра). «Дэбют з аркестрам у Ружанскім палацы» (выступленні фіналістаў абласнога музычнага праекта ў суправаджэнні Брэсцкага гарадскога аркестра духавой музыкі і эстраднай музыкі; выступленне беларускага рок-гурту J:MORC; лазернае і фаер-шоу, святочны феерверк).

***

Філіял «Аўтамабільны парк №11 г.Пружаны» ААТ «Брэстаблаўтатранс» паведамляе, што ў сувязі з правя-дзеннем абласнога свята «Ружанская брама» 14.06.2014 г.будзе арганізаваны дадатковы аўтобус па маршруце Пружаны-Ружаны.

Адпраўленне з АС Пружаны ў 17.00 гадзін, адпраўленне з АС Ружаны ў 23.30.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?