Хутка пачнуць будаваць тэлефон з Пецярбурга ў Вільню і Варшаву. Закончаць работы за якія 2—3 гады. Гэткім парадкам знаёмыя, тыя, што ў Пецярбурзе, будуць магчы гаварыць са сваімі знаёмымі ў Вільні і Варшаве і наадварот.
«НН». №23. 1914.
3 чэрвеня дэпутаты Фралоў, Скрабец і Парфяновіч абвесцілі галадоўку ў знак пратэсту супраць неўнясення ў парадак работы сесіі законапраекта аб зменах у выбарчы кодэкс. Іншыя патрабаванні — выпусціць з турмы Міхаіла Марыніча і адмовіцца ад зменаў у Канстытуцыі аб трэцім тэрміне для Лукашэнкі.
«НН». №22. 2004.