Беларускія бізнэсмены рэдка хваляцца сваімі прыбыткамі. Хто з іх стаў мільянерам, а хто падступаецца да першага мільярда, застаецца толькі здагадвацца.

Офіс кампаніі Юнівест-М у Мінску, фота Сяргея Гудзіліна

Офіс кампаніі Юнівест-М у Мінску, фота Сяргея Гудзіліна

Адзіная магчымасць зазірнуць у бухгалтэрыю іх кампаній — штоквартальныя і гадавыя справаздачы, якія публікуе Міністэрства фінансаў. Паводле закона, такія дакументы абавязаныя агалошваць адкрытыя акцыянерныя таварыствы, а таксама кампаніі, якія выстаўлялі на продаж свае аблігацыі.

Сярод прыватнага бізнэсу самай прыбытковай кампаніяй стаў «Еўрагандаль» (крамы «Еўраопт»).

Летась яна прынесла сваім гаспадарам, Сяргею Літвіну і Уладзіміру Васільку, $52 мільёны. Для параўнання, пазалетась мільянеры, якія кіруюць бізнэсам з Літвы, куды даўно выехалі, зарабілі $36 мільёнаў.

А вось прыбытковасць панчохаў ад «Контэ Спа» зменшылася, прычым больш чым удвая. Кампанія гродзенскага бізнэсмена Валянціна Бойкі атрымала $22 мільёны і істотна адстала ад «Еўраопта».

«Трайпл» — флагман разгалінаванай бізнэс-імперыі, якой валодае Юрый Чыж, мільянер з чорнага спіса Еўрасаюза. За мінулы год чысты прыбытак кампаніі, якая займаецца «вытворчасцю прадуктаў нафтаперагонкі», склаў $11 мільёнаў. Абароты «Трайпла» істотна знізіліся, аднак справаздача дэманструе, што бізнэс усё яшчэ выгадны.

Анатоль Тарнаўскі — яшчэ адзін бізнэсмен, які трапіў пад еўрапейскія санкцыі. Ягоны «Юнівест-М», былы нафтатрэйдар, цяпер займаецца аптовым гандлем. Гэта прыносіць па $4 мільёны чыстага прыбытку другі год запар. Нагадаем, у кампаніі на кіруючай пасадзе працавала Ганна Лукашэнка, нявестка кіраўніка краіны і жонка ягонага сына Дзмітрыя.

Брэсцкі бізнэсмен Аляксандр Машэнскі спецыялізуецца на дзвюх «харчовых» вытворчасцях. Ягоны рыбны «Санта-Брэмар» па абаротах абагнаў нават Беларускую чыгунку, але чысты прыбытак аказаўся даволі сціплым, усяго $860 тысяч. А вось на «Савушкавым прадукце» ўдалося зарабіць $15 мільёнаў. Ніводнага рубля з іх не было пералічана на дывідэнды акцыянерам.

З кампаній вядомых бізнэсменаў варта ўзгадаць вытворчасць бялізны «Серж» Сяргея Атрошчанкава (прыбытак — $190 тысяч), будаўнічую кампанію «Мірны шлях» тэнісіста Максіма Мірнага ($830 тысяч замест пазалеташніх $80 тысяч), а таксама прадпрыемства «Спамаш». Гэта адзін з бізнэсаў блізкага да Лукашэнкі мільянера Аляксандра Шакуціна. Летась «Спамаш» прынёс яму чыстых стратаў на $770 тысяч.

Падобныя страты — $690 тысяч — пакуль што нясе і «Гольф-клуб», гучны праект, партнёрам якога з’яўляецца Прэзідэнцкі спартыўны клуб Дзмітрыя Лукашэнкі.

Цаны на мяса касмічныя, а мясакамбінаты стратныя

Некалькі гадоў таму самымі стратнымі акцыянернымі таварыствамі краіны былі малочныя заводы. На іх праходзіла мадэрнізацыя, якая псавала фінансавыя справаздачы. Цяпер у аўтсайдарах апынуліся мясакамбінаты з Барысава, Слуцка, Жлобіна, Оршы, Гомеля, Бабруйска, Калінкавічаў, Глыбокага, Слоніма, Віцебска, Мёраў — агульныя страты больш за $120 мільёнаў.

Топ-10 самых прыбытковых кампаній Беларусі за 2013 год

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?