У выпадку ўзмацнення ваеннай актыўнасці НАТА блізу беларускай і расійскай межаў Беларусь і Расія вымушаны будуць даць адэкватны адказ, заявіў пасол РФ Аляксандр Сурыкаў 11 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Калі будуць разгорнутыя ваенныя базы каля межаў, Расія будзе вымушана на гэта адказваць. І Беларусь занепакоеная будзе ваенным рухам каля сваіх паўднёвых межаў. Калі такія дзеянні з боку Украіны (магчымае ўваходжанне ў НАТА) будуць ажыццяўляцца, то адэкватныя дзеянні і з боку Расіі, і з боку Беларусі адбудуцца», — адзначыў дыпламат. І дадаў: «Гэта ж робіцца не для таго, каб дзяўчат у кіно запрашаць, таму адказ будзе».

Пры гэтым пасол заўважыў, што спадзяецца на «разважнасць НАТА». «Свет і без гэтага начынены зброяй», — сказаў Сурыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?