Масква пастаўляе ва Украіну гуманітарную дапамогу пры садзейнічанні сепаратыстаў, бо кіеўскія ўлады адмовіліся супрацоўнічаць з Расіяй, распавёў кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў на сустрэчы з генеральным сакратаром АБСЕ Ламбертам Заньерам.

«Мы звярнуліся з афіцыйнай просьбай да ўладаў у канцы мая па дазвол аб дастаўцы такой дапамогі. Нам афіцыйнай нотай у гэтым адмовілі, таму прадстаўляем дапамогу тымі спосабамі, якія ёсць у наяўнасці пры дапамозе апалчэнцаў, якія заклапочаныя тым, як іх жонкі, дзеці, бацькі і маці пераносяць гэтыя праблемы».

Лаўроў таксама заклікаў працягнуць працу спецыяльнай маніторынгавай місіі ва Ўкраіне і не адхіляцца ад «дарожнай карты», падрыхтаванай АБСЕ.

Заньер у сваю чаргу адзначыў, што некалькі назіральнікаў у цяперашні час сілай утрымліваюцца на ўсходзе Украіны, з імі страчана сувязь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?