«Беларускі архіў вуснай гісторыі» абвяшчае пазаконкурсную частку ў межах праекта «1939 год у памяці жыхароў Беларусі».

Мы прапануем тым, хто мае жаданне расказаць гісторыю сваей сям’і, сваіх бабуль і дзядуль, дасылаць нам свае працы. Гэта можа быць эссэ, фільм ці фотагісторыя – любыя творчыя ідэі прымаюцца. Абмежаванняў няма.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя ва ўзросце ад 14 да 20 год.

Тыя, хто зойме першыя месцы атрымаюць каштоўныя прызы, пераможцу дастанецца планшэт.

Працы прымаюцца да 15 ліпеня па адрасе [email protected] ці па адрасе: МГА «Гісторыка» 220000, г. Мінск, а/с 128 (з пазнакай «Конкурс»).

Пытанні па тэлефонах: 8 029 3975215 (Вольга), 8 029 3583184 (Павел).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0