Улада2424

Генерал Валерый Фралоў мае намер балатавацца ў прэзідэнты

Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў, сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) генерал Валерый Фралоў вырашыў вылучыць сваю кандыдатуру на выбарах прэзідэнта ў 2015 годзе. 

Пра гэта палітык паведаміў БелаПАН.

Фралоў адзначыў, што ён з'яўляецца прыхільнікам вылучэння адзінага кандыдата «не толькі ад апазіцыі», і будзе гатовы зняцца на карысць больш папулярнага прэтэндэнта. «Адзіны кандыдат — гэта не панацэя. Дай бог, каб такое здарылася, але я ў гэта слаба веру», — сказаў ён.

На думку палітыка, лепшай перадвыбарчай стратэгіяй было б вылучэнне некалькіх кандыдатаў, «кампетэнтных у розных сферах». «А потым напярэдадні выбараў паглядзець на рэйтынгі, зняцца на карысць гэтага чалавека (з найвышэйшым рэйтынгам), Запрасіць сваіх прыхільнікаў прагаласаваць за яго і такім чынам выйсці на рэальнага адзінага», — дадаў Фралоў.

Палітык падкрэсліў, што плануе абапірацца перш за ўсё на падтрымку афіцэраў і інтэлігенцыі. Акрамя таго, ён перакананы, што атрымае падтрымку сваёй партыі.

Валерый Фралоў ужо вылучаўся ў прэзідэнты ў 2006 годзе, але змог сабраць крыху больш за 58 тысяч подпісаў пры неабходных для рэгістрацыі 100 тысячах. Сам Фралоў патлумачыў гэта недахопам фінансавання. Тады палітык падтрымаў кандыдата ў прэзідэнты ад сваёй партыі Аляксандра Казуліна.

Каментары24

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне з'явілася новая знакамітасць — прыгожы руды кот3

У Крыме ўпершыню знішчаны два расійскія самалёты-амфібіі Бе-12 — ГУР

Міністр абароны Ізраіля: Палесцінскай дзяржавы ніколі не будзе10

«Не можам трапіць у Беларусь». Утварылася чарга на латвійскай мяжы, аўтобусы стаяць з вечара4

На вайне загінуў польскі паліцэйскі, які ваяваў на баку Расіі5

«Ты села ў турму і не падумала пра мяне». Ларыса Шчыракова пра пачуццё віны перад сынам4

Кіраўнік БРСМ стаў галоўным ідэолагам Мінска4

Будаўніцтва метро ў Шабаны палічылі немэтазгодным?

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць