Матч адборачнага турніру Албанія — Беларусь, што пройдзе на стадыёне Кемаль Стафа ў Тыране, пачнецца а 21‑й гадзіне. Трансьляцыя на канале АНТ пачнецца роўна праз гадзіну, а 22‑й.

Прычына ў тым, што а 20‑й на тэлеканале АНТ — трансьляцыя матчу зь іншай адборачнай групы — Ізраіль — Расея. Калі Расея перамагае, яна фактычна забясьпечвае сабе пуцёўку на кантынэнтальнае першынство.

Тым часам матч Албанія — Беларусь пройдзе пры пустых трыбунах. Албанскія заўзятары пакараныя за кепскія паводзіны падчас матчу са зборнай Баўгарыяй, што прайшоў 17 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?