Сёння днём узброеныя людзі ўварваліся на сход гарадскога старшыні Горлаўкі Яўгена Клепа і загадалі ўсім пакінуць памяшканні, а мэра забралі і павезлі ў невядомым кірунку.

Пра гэта паведамілі ў аддзеле інфармавання насельніцтва Горлаўскага гарадскога савета, перадае мясцовы сайт Gorlovka.ua.

Па дадзеных мэрыі, узброеныя людзі настаялі на тым, каб Яўген Клеп узяў з сабой планшэт. У цяперашні час супрацоўнікі гарсавета не ведаюць, хто былі гэтыя людзі і куды яны павезлі мэра.

Нагадаем, раней Яўген Клеп сцвярджаў, што ён кіруе горадам пад кантролем данецкіх сепаратыстаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?