Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін прызнаў, што Расія баіцца страціць Украіну як пакупніка расійскага газу.

Пра гэта ён сказаў на нарадзе з членамі расійскага ўрада.

«З мэтай падтрымкі эканомікі Украіны і, калі ўжо шчыра сказаць, каб кліента не страціць, таксама гэта важна, таму мы гатовыя дзейнічаць так, як прапануем партнёрам, дзейнічаць адкрыта, сумленна, вельмі празрыста. І, мяркуючы па ўсім, ёсць разуменне справядлівасці нашай пазіцыі і ў шэрага еўрапейскіх партнёраў. Паглядзім, як скончацца гэтыя перамовы сёння, заўтра, у бліжэйшы час. Мы дамовіліся аб тым, што не будзем уводзіць перадаплату да 16 чэрвеня бягучага года, гэта значыць да панядзелка», — сказаў Пуцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?