На фоне канфлікту ва Украіне расійскія спецслужбы актывізавалі сваю дзейнасць у Германіі.

Гэта вынікае з заявы кіраўніка Федэральнага ведамства па ахове канстытуцыі Ханса-Георга Масена, зробленага ў сераду, 11 чэрвеня.

Як заявіў Масен, у цяперашні час яго арганізацыя «назірае спробы расійскіх спецслужбаў здабыць дадзеныя аб патэнцыйных палітычных, эканамічных і ваенных наступствах, якія цягне за сабой украінскі крызіс», цытуе яго словы агенцтва dpa.

Асаблівую цікавасць, на думку эксперта, у расійскіх спецслужбаў выклікае тое, як Германія, Еўрасаюз і НАТА ацэньваюць палітыку Масквы ў адносінах да Украіны, магчымасць мер у адказ, а таксама германская і еўрапейская энергетычная палітыка.

Нароўні з дзейнасцю па атрыманні інфармацыі, паведамляе агенцтва AFP, расейскія спецслужбы спрабуюць аказаць уплыў на фарміраванне грамадскай думкі ў Германіі пры дапамозе прапаганды, сказаў Масен.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?