На хутары Вайцюшкі пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» і Саюза беларускіх пісьменнікаў, а таксама спорт-клуба «Адрэналін» адбудзецца спартыўна-літаратурна-музычны фестываль «Чароўны Чэрвень».

Дзея будзе складацца з трох частак:

Спартыўна-актыўная частка: конкурсы, перацягванне каната, кіданне бярвенняў і камняў на адлегласць, бадмінтон, батут, дзіцячая пляцоўка, гульні, забавы, збор лісічак, гульня «Волаты Нёмана», паказальны выступ прадстаўнікоў клуба «Адрэналін»

Літаратурная частка: удзел бяруць Андрэй Хадановіч, Уладзімір Арлоў, Барыс Пятровіч, Анатоль Івашчанка, Севярын Квяткоўскі

Музычная частка: канцэрт Касі Камоцкай і гурта «Рэха». Вядучы – Зміцер Вайцюшкевіч

 

Вячаслаў Астапенка – Майстар спорту па паўэрліфцінгу. Бронзавы прызёр чэмпіёна Еўропы па стронгмену. Пераможца і неаднаразовы прызёр РБ па стронгмену. Прызёр этапаў Кубка Свету па стронгмену.

 

Кошт удзелу ў фэсце 100 000 руб.

(Для асоб у нацыянальных строях будзе дзейнічаць 20% зніжка)

Дзеці да 12 год – бясплатна.

Мерапрыемства пройдзе ў сядзібе Вайцюшкі, Наваградскага раёна, у 170 км ад Мінска.

Пачатак а 15-й.

Тэлефон: +375(29)309-49-79; Email: [email protected]

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?