Аддзяленне радыяцыйнай гігіены Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі праводзіць абследаванне тратуарнай пліткі на сталічнай плошчы Незалежнасці. Пра гэта БелаПАН паведаміў загадчык аддзялення Ігар Альшэўскі.

Раней беларускія СМІ паведамілі, што плітка на плошчы Незалежнасці мае павышаны радыяцыйны фон. До заканчэння абследаванняў І.Альшэўскі адмовіўся даць звесткі аб перавышэнні дапушчальных норм. Разам з тым ён абвергнуў інфармацыю аб тым, што «ўзровень гама‑фону перавышае дапушчальную дозу ў два разы», зазначыўшы, што ўзровень перавышэння значна ніжэйшы.

Пры гэтым І.Альшэўскі падкрэсліў, што плітка «не ўяўляе ніякай пагрозы для здароўя» насельніцтва. Паводле яго слоў, «размова ідзе аб прыродных радыенуклідах, што ўтрымліваюцца ў граніце», — «дапушчальнае значэнне для прыроднага каменю заўсёды крыху адрозніваецца». Спецыяліст паведаміў, што граніт для тратуарнай пліткі прывезены з Украіны, таму што ў Беларусі не здабываюць такі матэрыял. І.Альшэўскі таксама абвергнуў інфармацыю аб тым, што маюць павышаны радыяцыйны фон будынкі Мінгарвыканкама і ратушы.

Як паведаміў спецыяліст, па выніках абследаванняў будуць дадзены рэкамендацыі для будаўнікоў.

У праваахоўных органах Беларусі пакуль адмаўляюцца даваць якія‑небудзь каментарыі на прадмет магчымых прававых наступстваў выкарыстання пры рэканструкцыі плошчы Незалежнасці матэрыялу з павышаным радыяцыйным фонам.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0