Кіраўнік Антытэрарыстычнага цэнтра Васіль Крутаў заяўляе, што ўжо ў найбліжэйшы час мяжа з Расеяй будзе заблакаваная.

Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр АТЦ.

«За ўсе гады незалежнасці Украіны не чакала агрэсіі з гэтага боку. Таму фізічна немагчыма было імгненна закрыць мяжу. Але мы хутка вучымся і робім правільныя высновы. Зараз прымаюцца неабходныя перамяшчэнні сіл, што дасць магчымасць ужо ў найбліжэйшыя дні забяспечыць блакаванне мяжы», — адзначыў Крутаў.

«Гэта — адзін з ключавых крокаў, пасля чаго для дасягнення поспеху антытэрарыстычнай аперацыі спатрэбіцца зусім няшмат часу. Кіраўніцтва АТЦ дзейнічае досыць прафесійна і крытыкаваць іх дзеянні я не бачу сэнсу», — адзначыў ён.

Адказваючы на пытанне аб тым, ці магчыма вырашыць пытанне сепаратызму, ён адказаў:

«Адносна практычных дзеянняў на паўднёвым усходзе: антытэрарыстычная аперацыя мае тры фазы: ачысціць, утрымаць, аднавіць. Гэта значыць, першым крокам абясшкоджваюцца ўзброеныя тэрарысты, затым забяспечваецца кантроль над раёнам правядзення антытэрарыстычнай аперацыі, а далей — у поўным аб'ёме аднаўляецца функцыянаванне органаў дзяржаўнай улады», — растлумачыў ён.

«Але для дасягнення поспеху неабходна аднавіць пэўны давер насельніцтва. І гэта тычыцца не толькі Данбаса. Трэба разумець, што задача процідзеяння тэрарызму выходзяць за далёка за межы АТА ў асобных рэгіёнах і вызвалення гэтых тэрыторый ад тэрарыстычна-дыверсійных груп і ўзброеных банд фарміраванняў», — лічыць Крутаў.

Ён таксама лічыць, што неабходна тэрмінова пераглядаць дзяржаўную канцэпцыю барацьбы з тэрарызмам, прынятай тады, калі Украіна адносілася да дзяржаў з нізкім узроўнем тэрарыстычнай пагрозы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?