«Газпром» больш не мае намер пераносіць тэрміны пераводу на перадаплату «Нафтагаз Украіны».

Пра гэта заявіў журналістам кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер.

Ён дадаў, што апошні тэрмін аплаты доўгу 10.00 мск 16 чэрвеня.

Мілер адзначыў, што «Газпром» павінен убачыць на сваіх рахунках $1,951 млрд».

Кіраўнік «Газпрома» дадаў, што ў адваротным выпадку ўводзіцца рэжым перадаплаты. «Нічога не аплачана, паставак — нуль», — рэзюмаваў ён.

Мілер растлумачыў, што за лістапад-снежань «Нафтагаз» павінен перавесці $1,454 млрд і паказаць прагрэс па аплаце рахункаў за красавік і май.

Кіраўнік расійскай манаполіі дадаў, што за перыяд трохбаковых перамоваў доўг Украіны павялічыўся на $2 млрд і цяпер неаплачаныя пастаўкі складаюць ужо 11,150 млрд кубаметраў.

Мілер заявіў, што прэм'ер Украіны Арсеній Яцанюк сарваў сваёй заявай апошні раўнд трохбаковых перамоў ЕС, Расіі і Украіны па газе.

Паводле яго слоў, заява Яцанюка аб намеры Украіны плаціць не больш $268 за тысячу кубоў была зроблена публічна ў разгар трохбаковых перамоваў ЕС, Расіі і Украіны.

«Газпром» расцэньвае пазіцыю Украіны, як «адкрыты шантаж».

Газпром «можа ўвесці абмежаванні для еўрапейскіх кампаній, якія будуць займацца рэверсам газу для «Нафтагаза». «Рэверс — напаўаферысцкі механізм. Газ ганяецца па коле, але гэта расейскі газ», — заявіў ён.

Ён заявіў, што «рэверс супярэчыць кантрактам з еўрапейскімі кампаніямі-пакупнікамі расейскага газу, таму супраць іх могуць быць уведзеныя абмежаванні».

У сераду міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Юрый Продан заявіў, што прапанаваная Расійскай Федэрацыяй цана ў $385 за тысячу кубаметраў газу не з'яўляецца самай выгаднай на рынку.

Як паведамлялася, РФ прапанавала Украіне аднавіць дзеянне «зніжкі ў $100» на газ для Украіны.

У сваю чаргу Украіна патрабуе цвёрда замацаваць змяненне кошту ў кантракце паміж «Газпромам» і «Нафтагазам», паколькі рашэнні ўрада РФ аб «зніжцы» могуць быць адмененыя ў любы момант.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?